Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гражданско-патриотическое воспитание

Дата: 6 октября 2022 в 12:26, Обновлено 6 октября 2022 в 16:28

Краязнаўчая экскурсія па гістарычных месцах аграгарадка Красналукі, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной.

Мэта: выхаванне  павагі да гераічнага і трагічнага мінулага нашага народа. 

Задачы: пазнаемiць з помнiкамi, звязанымi з гiсторыяй  вёскі Красналукі ў

               гады  Вялiкай Айчыннай вайны.

 Маршрут экскурсіі:

Школа → Магіла чэкіста- партызана Пяшкова Івана Фёдаравіча, магіла невядомага салдата→ Помнік яўрэйскім  жыхарам вёскі Красналукі, расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны→Магіла Фядота  Паўлавіча  Булахава- камісара першай Беларускай партызанскай брыгады. Брацкая магіла воінаў і партызан, загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Памятны знак спаленай вёсцы Ярынова.

  1. Магіла чэкіста- партызана Пяшкова Івана Фёдаравіча, магіла     невядомага салдата 

     На грамадзянскім кладбішчы в. Красналукі знаходзіцца магіла чэкіста- партызана Пяшкова Івана Фёдаравіча, які загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943 годзе і магіла невядомага салдата.

  1. Помнік яўрэйскім  жыхарам вёскі Красналукі, растраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны 

   За вёскай Красналукі, ва ўрочышчы Цагельня, на месцы масавага расстрэлу ў гады вайны жыхароў вёскі Красналукі знахозіцца помнік яўрэйскім  жыхарам вёскі Красналукі, расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны.

   Трагедыя адбылася 2 сакавіка 1942 года. Немцы вызвалі карацельны атрад, сагналі ўсіх яўрэяў у кучу і пагналі праз вёску да Цагельні (месца, дзе выраблялі цэглу). Хто не мог ісці, таго расстрэльвалі проста на вуліцы. Пастралялі па дарозе шмат дзяцей і нямоглых старых. У Цагельні жанчын і дзяцей пастроілі ля адной глінянай ямы, мужчын - ля другой і расстралялі. У той дзень прынялі смерць каля 300 чалавек. Крыху прыкапалі забітых людзей зямлёй. Былі там і параненыя, бо пазней знайшліся сведкі таго, як варушылася зямля. А ноччу некаторыя параненыя выбраліся з-пад трупаў і выпаўзлі з ям. Страціўшы многа крыві, яны загінулі непадалёку ў лесе. Іх апазналі па адзенню праз многа дзён пасля гэтага. Ноччу ў гэтых ямах арудавалі ваўкі і сабакі, бо ямы былі дрэнна закіданы зямлёй.

 Пасля вайны сабраліся знаёмыя і родзічы яўрэяў і паставілі помнікі на месцы расстрэлу: жанчынам і дзецям асобна, мужчынам асобна. Зрабілі надпісы на помніках і абнеслі невялікай агароджай. Хто не ідзе непадалёку, не можа бяздушна мінуць гэтае жудаснае месца. Заходзяць людзі, моўчкі чытаюць надпісы на помніках: справа –  «Здесь расстреляны и захоронены женщины и дети », злева - «Здесь расстреляны и захоронены мужчины». А прама па дарожцы знаходзіцца помнік з чорнага мармуру з надпісам: «Гражданам м. Краснолуки, зверски расстрелянным немецко-фашистскими захватчиками 2 марта 1942 г.»

3.Помнік Фядоту Паўлавічу Булахаву- камісару першай Беларускай  партызанскай брыгады 

           У скверы  каля Дома культуры  знаходзіцца магіла Ф.П.Булахава.

          Нарадзіўся Фядот Паўлавіч Булахаў у 1903 годзе ў г.п. Суражы. Усё жыццё Фядота Паўлавіча – гэта цяжкая праца.

У 1929 годзе  маладая сям’я  Булахавых адной з першых уступіла ў калгас. Фядот Булахаў быў спачатку бухгалтарам калгаса вёскі Слабада Суражскага раёна, а затым аднавяскоўцы выбралі яго старшынёй калгаса. У 1937 годзе ён уступіў у рады Камуністычнай партыі. З 1939 года намеснік дырэктара  па палітчастцы Задубраўскай МТС.

Але пачалася вайна. І Фядот  Паўлавіч адразу актыўна ўключаецца разам з работнікамі ваенкамата ў правядзенне мабілізацыі ў Чырвоную Армію. Потым па даручэнню райкома партыі ён з групай камуністаў стварае партызанскі атрад, у радах якога налічвалася 150 чалавек. Камуніст Булахаў стаў яго камісарам. Народныя мсціўцы нападалі на фашысцкія гарнізоны, білі гітлераўцаў з засад, учынялі дыверсіі на шасейных і чыгуначных дарогах, псавалі тэлефонную сувязь ворага, не давалі фашыстам пакою ні днём, ні ўначы. З кожным днём становішча ў раёне станавілася ўсё больш трывожным. Нарастала небяспека варожай акупацыі. Тэрмінова адпраўлялася на Усход тэхніка Задубраўскай МТС. Пад кіраўніцтвам Булахава сама МТС была ўзарвана, каб вораг не мог карыстацца ёю.

  Зінаіда Раманаўна, жонка камісара, з пяццю дзецьмі трапляе ў партызанскі атрад, так як хата, у якой жылі Булахавы згарэла. У той час сям’я не ведала, што наперадзе іх чакаюць цяжкія выпрабаванні.

          На партызан была наслана фашысцкая карная экспедыцыя. Сям’я камісара трапляе ў рукі немцаў. Зінаіда Раманаўна разам з дзецьмі спачатку апынулася за калючым дротам у Віцебску, потым у канцлагеры Майданек, потым у канцлагеры Асвенцім. Знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад роднай вёскі Слабада, жанчына не ведала, што здарылася вялікая бяда.

4 красавіка 1944 года ў раёне вёскі Красналукі  па-геройску загінуў Фядот Паўлавіч.

  1. Брацкая магіла воінаў і партызан, загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны 

          У брацкай магіле, што знаходзіцца ў скверы каля Дома культуры  пахаваны 14 воінаў і партызан, якія  загінулі ў баях за вызваленне вёскі.

5.Спаленая  вёска Ярынова 

          Непадалёку ад  самай “маладой” вуліцы  аграгарадка Красналукі   да вайны была вёска Ярынова.

       Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Ярынова было 18 двароў, 93 жыхары. Быў дом інвалідаў на 300 месц.

       У красавіку 1944 года з самай раніцы прыехалі ў вёску фашысты. Пачалі выганяць з дамоў людзей і збіраць іх за ваколіцай. Нагамі, прыкладамі збівалі тых, хто не мог ісці. Сабралі ўсіх і загадалі чакаць, а самі прыняліся за сваю зверскую справу, пачалі падпальваць хаты. Аблітыя бензінам, яны ўспыхвалі, як свечкі. Фашысты хацелі расстраляць людзей. Але раптам пачуліся крыкі: “Партызаны едуць! Партызаны!” Толькі гэта і выратавала людзей. Фашысты ледзь паспелі ўцячы. Усе дамы згарэлі.

У скверы  каля Дома культуры пастаўлены памятны знак спаленай вёсцы Ярынова.

          Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Красналукі было 96 двароў, 592 жыхары.  Падверглася знішчэнню, спалена 56 двароў, загінула 306 жыхароў. У Германію адпраўлены 8 чалавек, 5 вярнуліся дадому,  29 жыхароў загінулі на фронце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.